top of page

Биография

Document.png
Document.png
Document.png
Document.png
Document.png
Document.png
Document.png

А. Болдовский

Глава
правительства

Камсамольцы з адной вясковай вуліцы

   Гэта рэдкая па сваёй даўжыні сельская вуліца цягнецца на некалькі кіламетраў, злучаючы Зуі, Глушнева, Першую, Другую і Трэцюю Белі, Лабковічы. Мой расказ пра трох камсамольцаў з гэтай вуліцы, іх баявым жыцці, аддадзеным людзям, Радзіме.

    Першым важаком камсамольцаў і моладзі Маляціцкай воласці быў Кузьма Кісялёў з Лабковіч. Нялёгка было ў першыя гады Савецкай улады. Банды рыскалі, кулакі хавалі хлеб, ішла барацьба з непісьменнасцю. Камсамольцы актыўна ўдзельнічалі ў будаўніцтве новага жыцця, рашуча выступалі супраць тых, хто перашкоджаў гэтаму.

    У старэйшыя класы вучыцца хадзіў Кісялёў у Крычаў, за 20 кіламетраў. Закончыў сярэднюю школу імя Леніна і працягваў вучобу ў медыцынскім інстытуце. Пасля інстытута яго вылучаюць на навуковую работу. Кіраваў інстытутам эксперыментальнай біялогіі акадэміі медыцынскіх навук, быў міністрам аховы здароўя рэспублікі, Старшынёй Савета Міністраў БССР. У гады вайны працаваў старшынёй Ульянаўскага аблвыканкома. На працягу доўгага часу быў міністрам замежных спраў Беларускай ССР, яго голас гучаў з трыбуны Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

   Часта перад ад’ездам у Амерыку, на чарговую сесію ААН, Кузьма Венедзіктавіч наведваў родныя мясціны. Прыязджаў у Крычаў, заходзіў у музей, стаяў каля фатаграфій сваіх землякоў – аднавяскоўцаў. Вось ужо колькі год як няма К. В. Кісялёва. Імя яго носіць Лабковіцкая сярэдняя школа.

 

    Мельнікаў, М. Камсамольцы з адной вясковай вуліцы : [пра знакамітых землякоў К. Кісялёве, М. Барашкаве, А. Гуменнікаве] / М. Мельнікаў // Ленiнскi клiч. – 1983. – 6 кастрычніка.

 

bottom of page