Записки советского дипломата
Кніга земляка-дыпламата
Апошнія дзесяцігоддзі азнаменаваліся выхадам у свет вялікай серыі кніг, успамінаёў вядомых савецкіх дзяржаўных і партыйных дзеячаў, палкаводцаў, дыпламатаў, вучоных, працаўнікаў прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Жаль,сярод гэтых кніг было не так ужо многа работ нашых землякоў-ураджэнцаў беларускага краю.Нядаўна на прылаўках кніжных магазінаў і на паліцах бібліятэк паявілася новая кніга мемуараў –«Запіскі савецкага дыпламата».Аўтар яе Кузьма Венядзіктавіч Кісялёў –сын селяніна з вескі Лабковічы Крычаўскага раёна,былы міністр замежных спраў БССР,які часта бывае ў родных краях.
«Запіскі савецкага дыпламата» пачынаюцца з расказа аб галодным жыцці вялікай працоўнай сям'і селяніна –бедняка Венядзікта Кісялёва ў гады,якія папярэднячалі Вялікаму Кастрычніку. Вельмі цікавая сцэна, калі ў вёску прыязджае стражнік з царскім маніфестам аб аб'яўленні вайны Германіі.
Аўтар падрабязна расказвае аб першых гадах савецкага жыцця. З цікавасцю мы прачыталі радкі, прысвечаныя пачатковаму перыяду гісторыі камсамола Крычаўшчыны, аднаму з яго арганізатараў юнаму паэту Паўлу Крываносаву. Цікавы такі факт: ужо ў 1919 годзе навучэнцы – камсамольцы Крычава па прапанове Паўла Крываносава вырашалі выдаваць сваю насценную газету,якая публікавала не толькі артыкулы аб сучасным жыцці,але і вершы,фельетоны,карыкатуры ,нарысы членаў першага літаратурнага гуртка. Камсамольцы вырашалі, что газета павінна насіць імя «Іскры».Так з кнігі вядомага савецкага дыпламата мы даведаліся аб першай насценнай газеце,якая выдавалася ў другой палавіне 1918 і ў 1919 гадах. Кузьма Венядзіктавіч паведамляе ,што вясной 1919 года па ініцыятыве валаснага камітэта РКП(б)быў створан Крычаўскі валасны камітэт камсамола,адным з членаў якога стаў Крываносаў.
1922 год. Мсціслаўскі ўкомкамсамола дае пуцёўку сакратару Маляціцкага валаснога камітэта камсамола Кузьму Кісялёву на вучобу ў Смаленскі універсітэт.
Аўтар расказвае аб сваёй рабоце ў буйных навуковых медыцынскіх цэнтрах,аб знаёмстве з акадэмікам І.П.Паўлавым,з выдатным сцецыялістам у галіне нейрахірургіі і нейрафізіялогіі Н.І. Грашчанковым (пасля прэзідэнт Акадэміі навук БССР). Гэта была сустрыча землякоў: Грашчанкоў жа нарадзіўся на Мсціслаўшчыне.
Член КПСС з 1898 года,акадэмік медыцыны О.Б. Лепяшынская расказвала аўтару гэтага артыкула,што працаваць з К.В. Кісялёвым,тады маладым кіраўніком аднаго з навукова- даследчых медыцынскіх інстытутаў, было лёгка. Эрудыцыя Кісялёва, яго тактоўнасць і дабрата былі вельмі каштоўныя ў такой установе,дзе часта сутыкаліся розныя пункты гледжання. У 1937 годзе К.В.Кісялёў стаў міністрам аховы здароўя Беларусі ,а потым у 35 год наш зямляк стаў кіраўніком урада рэспублікі .Гэта былі напружаныя перадваенныя гады.
24 сакавіка 1944 года быў утворан Народны камісарыят замежных спраў Беларускай ССР.На вельмі важны пост першага ў гісторыі Беларусі міністра замежных спраў партыя вылучала К.В.Кісялёва ,даручыўшы яму адначасова і абавязкі,першага намесніка старшыні ўрада рэспублікі.Больш як 20 год К.В. Кісялёў паспяхова выконваў свае абавязкі.Ён быў адзіным у свеце міністрам замежных спраў,які ўдзельнічаў у гэтым ранзе на дваццаці штогадовых сесіях ААН.
Я не расказваю падрабязна аб асноўнай часатцы кнігі «Запіскі савецкага дыпламата».Чытачу лепш за ўсё азнаёміцца з кнігай самому .Ён даведаецца з кнігі шмат новага, цікавага аб стварэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, аб тым, як быў падпісан Статут ААН (ад БССР яго падпісаў К.В.Кісялёў), аб сустрэчах з многімі выдатнымі дзяржаўнымі дзеячамі.
З вялікай цікавасцю чытаюцца старонкі кнігі, прысвечаныя цяжкім гадам (холоднай вайны),а таксама наступнаму перыяду гісторыі сусветнай дыпламатыі. Кузьма Венядзіктавіч заўсёды глыбока цікавіўся вызваленчай барацьбой народаў Афрыкі.Дарэчы,ён адзін з аўтараў сцэнарыя кінафільма на гэту тэму,створанага ў сааўтарстве з вядомым беларускім кінарэжысёрам Спешневым .Правобразам галоўнага героя фільма быў легендарны змагар супраць каланіялізму Патрыс Лумумба.
У кнізе «Запіскі савецкага дыпламата» падкупляе шчырасць аўтара,яго ўменне весці са старонак кнігі гутарку з чытачом на роўных. Мова вобразная, без лішняга захаплення рознымі навуковымі і дыпламатычнымі спецыяльнаму тэрмінамі .Ёсць яшчэ адна добрая якасць кнігі. Кожная думка,кожны раздзел сведчаць аб непахісным імкненні намаляваць карціну жыцця,старонкі гісторыі савецкай і сусветнай дыпламатыі з цвердых ленінскіх пазіцый .Камуніст К.В.Кісялёў аб сваім жыццёвым шляху ад сельскага пастушка да аднаго з кіраўніком савецкай дыпламатыі расказвае з прысутнай яму сціпласцю і непахіснай прынцыповасцю.
Кніга «Запіскі савецкага дыпламата» выпушчана выдавецтвам палітычнай літаратуры тыражом у 200 тысяч экземпляраў.І хоць яна выйшла нядаўна, на паліцах кніжных магазінаў яе цяжка знайсці . Гэта лепшая характарыстыка гістарычнай і літаратурнай вартасці твору.
Мельнікаў, М. Кніга земляка-дыпламата [В.К. Кісялёва з в. Лабковічы, Крыч. р-на “Запіскі савецкага дыпламата”] / М. Мельнікаў // Магілёўская праўда. – 1974. – 26 кастрычника.